Юзерпик

Уладар мух

«Уладар мух» (1954) Ўільяма Голдынга — бадай, найлепшае, што даводзілася чытаць у апошні час. Зразумела, чаму ён патрапіў у сьпіс найвыдатнейшых літаратурных твораў ХХ стагодзьдзя — на асабліва ўзятым гіпэрбалізаваным прыкладзе Голдынг у сваім стылі паказвае сутнасьць чалавецтва ў цэлым. Эталёгія чалавека ў дзеяньні.

Кніга раскрывае асаблівасьці грамадзцтва, разам зь яго разьмеркаваньнем па рангах і узроўні інтэлекта. Ральф — вобраз цывілізаванага лідэра. Ён — не правадыр. Ён — старшыня, прэзыдэнт. Ён намагаецца стварыць нейкае падабенства дэмакратыі і данесьці да «даручанага» яму лёсам грамадзтва, якое выбрала яго, што важна рабіць у такой сытуацыі для яго ж (грамадзтва) ўласнага дабра (галоўнай мэтай зьяўляецца падтрыманьне вогнішча — адзінага шанцу быць заўважанымі і выратаванымі). Але, да вялікага няшчасьця ўсіх, у групе апыняецца яшчэ адзін «альфа-самец» — Джэк Мэрыдзью. Ён таксама лідар, але, у адрозьненьне ад Ральфа, ён не старшыня. Ён дыктатар, тыран, «правадыр» у найгоршым сэньсе слова. Ад самога пачатку паміж двума лідарамі пачынаецца канфлікт, які хутка прагрэсуе, і які Ральф, намагаючыся апэляваць да цывілізаваных каштоўнасьцяў, паступова прайграе беспрынцыпнаму Джэку, што ўсё болей уваходзіць у раж.

Парсюк, Сайман, блізьняты — гэта інтэлігенцыя, «нябыдла», меншасьць, якая думае. Парсюк, што з-за свайго непадабенства да іншых становіцца ізгоем, да апошняга моманту адмаўляецца разумець, што цывілізаванае грамадзцтва, дзе нешта акрамя грубай сілы мае аўтарытэт, канчаткова пала. Тыранія прагрэсуе, хутка змываючы налёт прывітай культуры. Яна зьмятае і «вар’ята» Саймана (мэтафара на Хрыста), які намагаецца данесьці праўду, і чый слабы голас патануў у шаленстве новага «крывавага культа» паляўнічых. Блізьнятам жа не застаецца нічога іншага, як скарыцца аўтарытэту новага правадыра, папярэдне пройдзячы праз «засьценкі» яго асабістага «шэфа гестапа» (Роджара). Астатняя ж частка насельніцтва зьяўляецца той самай шэрай масай, натоўпам, плебсам, які ня мае ніякіх мэтаў і перакананьняў, і гатовы, слухаючыся сваіх жывёльных гіерархічных інстынктаў, з радасьцю падпарадкавацца перамогшаму дамінанту і выканаць яго любы вар’яцкі загад, ня столькі нават з-за страху за сваю шкуру, кольі з натуральнага прыматыўнага імкненьня занімаць сваё належнае месца ў гіерархіі.

«Уладар мух» — даслоўны пераклад імя старажытнагабрэйскага паганскага бога Бааль Звув, якое ў хрысьціянстве стала адным зь імёнаў д’ябла (Вэльзэвул). Менавіта гэта й бачыць Сайман, загіпнатызаваны відовішчам нанізанай на кол галавы забітай сьвіньні, вакол якой ўецца чорны мушыны рой. Д’ябал — у нас саміх. Адной з тэм рамана часта называць страту нявіннасьці. Але пра якую нявіннасьць можна казаць, калі чалавек заганны ад самога пачатку? Чалавек — не вянок тварэньня, створаны па вобразе Бога, які быў зьбіты з панталыку д’яблам і апусьціўся ў грэх. Ён прыйшоў на зямлю ня зьверху, а зьнізу. Тое, што ў хрысьціянстве прынята называць грахом, насамрэч ёсьць сапраўдная сутнасьць чалавека. Ён толькі нядаўна навучыўся хадзіць на задніх лапах, і толькі нямногія здатныя стаяць на іх самастойна. Варта толькі парушыць крохкую раўнавагу, якой зьяўляецца сучасная цывілізацыя зь яе культурнымі нормамі, як большасьць зноў падае на карачкі і пачынаць есьці адзін аднаго, як гэта некалі рабілі іх хвастатыя продкі.
Юзерпик

Тула ў жніўні 2012

Пачну, бадай, з таго, што на маім сайце нарэшце пачала рабіцца беларуская вэрсія. Я вырашыў не чакаць, пакуль перакладу ўсё, што там ёсьць, бо тады б давялося чакаць яшчэ год. Замест гэтага я буду перакладаць паступова і выкладваць усё па меры зьяўленьня.

Ітак, сёньняшняя спасылка:

Горад Тула, Расія


Фотаапавяданьне пра маю паездку — на беларускай мове (на расейскай — тут)


Тула
Юзерпик

Ну-с

Ну-с. Я вырашыў зноў пачаць весьці гэты ЖЖ. Ці існуе ў гэтым нейкі сэнс? Ня ведаю. Амаль усе тыя, каго я бачыў у сваіх франдох падчас актыўнага карыстаньня гэтым сэрвісам, даўно зьніклі ў сацыяльныя сеткі і зыйшлі ў "дарослыя клопаты" — дзеці, сем’і, кар’ера, надзённыя праблемы. А я застаўся роўна такім жа, якім і быў.

Журнал будзе весьціся на беларускай мове (пакіну расейскую для штодзённага ўжытку і сацыяльных сетак). І ня важна, ці будзе гэта нехта чытаць — раблю я ўсё гэта галоўным чынам для сябе самога.
Юзерпик

Брацішка! Я табе пакушаць прынёс!

Ого! На беларускай вікіпэдыі ёсьць артыкул пра найлепшы фільм усіх часоў і народаў! Гэта выдатна! Хацет яго зь беларускім дубляжом!

Нехта з такой любоўю напісаў артыкул, ажно сьлёзы выступаюць.

— Мяне твае гісторыі даябалі ўжо, я ўжо не магу іх слухаць, курва. Адна гісторыя аухіцельнейшая за іншую, проста. Пра гаўно, курва. Пра нейкую хуйню, малаф’ю. Што ты нясеш увогуле? Ты можаш заткнуцца? Шышка, курва, устане, узбудзімся. Чаго, курва? Пра што нясеш? Увогуле ахуець!
Юзерпик

Выборы

Впервые за несколько лет я в день выборов нахожусь в России. По иронии судьбы, именно в этот раз я не могу проголосовать.
Юзерпик

(no subject)

Посоветуйте ICQ клиент для Windows Mobile 6.5.
Официальный клиент непригоден, т.к. имеет проблемы с кодировкой, и разработчики-пиндосы ничего с этим не хотят делать.
Пробовал Pidgeon!, не работает вообще.
Юзерпик

Белоруссия

Любопытно - в России отказываются говорить «Беларусь» и «в Украине», объясняя это утверждёнными грамматическими нормами. В самом деле, не называть же теперь Пекин Бейджингом и Калькутту Колкатой. Хотя, если бы китайцы или индусы знали русский язык, то синосрачи и индосрачи наверняка бы по накалу, частоте и интенсивности вполне сравнились бы с бульбо- и хохлосрачами.

Однако, отказывая Молдавии в праве называться Молдовой, а Киргизии - Кыргызстаном, россияне совершенно забывают о том, что Башкортостан когда-то называли Башкирией, а Татарстан - Татарией. Сейчас эти названия почти не используются, и никто не заморачивается по поводу «устоявшихся норм языка».

Говоря о зарубежных названиях, можно также вспомнить, что определённые слои населения с подачи туроператорских назмозгов Черногорию называют Монтенегро, а Ивису — Ибицей. Но это вопрос из другой области, так как вышеуказанные слои населения интересуются не вопросами истории и лингвистики, а только системой «всё включено», караоке и бухлом. Таги-и-и-и-и-ил!!!