August 3rd, 2013

Юзерпик

Не хапае слова

У беларускай мове няма аналяґа для слова «общаться». Слоўнікі даюць варыянт «мець зносіны». Але мне з маім расейскамоўным успрыяцьцем рэальнасьці гэты варыянт увесь час падаецца нейкім непадыходзячым.

Па першае, як, напрыклад, перакласьці «пообщался с друзьями»? «Памеў зносіны зь сябрамі»? Неяк ня вельмі гучыць.

Па-другое, і гэта яшчэ горш, чамусьці ўвесь час малюецца паралель паміж «мець зносіны» і расейскім «иметь отношения». Другая фраза ў расейскай мове відавочна абазначае ня проста зносіны, а блізкія стасункі. Дык вось, ці можна па-беларуску сказаць «я маю зь ёй зносіны», не баючыся, што цябе ня так зразумеюць? Бо калі «я с ней общаюсь» па-расейску гучыць цалкам нэўтральна, то «я маю зь ёй зносіны», здаецца, ўтрымлівае нейкі намёк на нешта большае.